Беларуская Служба

МЗС Польшчы: Санкцыі супраць Беларусі не з'яўляюцца самамэтай

03.12.2021 12:42
Калі Беларусь змякчыць сваю палітыку, то яна можа разлічваць на адмену санкцый.
Марцін Пшыдач PAP/Artur Reszko

Санкцыі супраць Беларусі не з'яўляюцца самамэтай, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач. Учора чарговы пакет прынялі Еўрасаюз, ЗША, Вялікабрытанія і Канада.

Падчас адкрыцця прэс-цэнтра ў Паплаўцах на Падляшшы Марцін Пшыдач падкрэсліў, што калі Беларусь змякчыць сваю палітыку, то яна можа разлічваць на адмену санкцый:

-Мы не хочам пра іх казаць як пра пакаранне, але як пра сігнал да спыненне агрэсіі. Калі ўлады ў Беларусі, якія падтрымлівае Крэмль, памяняюць сваю агрэсіўную палітыку, то ЕС будзе гатовы да змен. Але ўмоваю для гэтага з'яўляецца спыненне агрэсіі, змена ўнутранай сітуацыі ў Беларусі, пачынаючы ад вызвалення палітвязняў, журналістаў, Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Прынятыя ўчора санкцыі скіраваныя на канкрэтных людзей і беларускія кампаніі. У чорным спісе ЕС налічваецца 17 чалавек і 11 кампаній. Санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у ЕС і блакіроўку актываў у Еўропе.

ав

Ёсць зялёнае святло ад амбасадараў ЕС на санкцыі супраць беларускага рэжыму

01.12.2021 10:35
Працэдуры будуць завершаны заўтра, калі рашэнне будзе аўтаматычна зацверджана міністрамі энергетыкі краін-членаў, якія збіраюцца ў Бруселі.