Беларуская Служба

Польскае МУС: Міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы змяншаецца

07.12.2021 12:29
Учора польская Памежная служба зафіксавала 116 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
Przedsiębiorcy w strefie przygranicznej borykają się z problemami
Przedsiębiorcy w strefie przygranicznej borykają się z problemamiTwitter.com/@Straz_Graniczna

Намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Мацей Вонсік(Maciej Wąsik) заявіў, што міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы зменшыўся. У эфіры Польскага радыё 24 палітык выказаў перакананьне, што галоўная прычына – рашучае стаўленне польскіх службаў:

-Міграцыйны ціск на польска-беларускай мяжы выразна зменшыўся. Гэта несумненна звязанае з абвастрэннем умоваў надвор’я, а таксама з рашучым супрацівам з боку польскіх службаў у дачыненні да дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. Палякі паказалі, што ня будуць рэагаваць на правакацыі беларускага боку і намерваюцца непахісна абараняць польскую мяжу.

Учора польская Памежная служба зафіксавала 116 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. Ля вёскі Чарэмха групы з 30 нелегальных мігрантаў пры падтрымцы беларускіх службаў двойчы спрабавалі перасячы мяжу з Польшчай.

IAR/аз

Працягваюцца правакацыі на мяжы: з беларускага боку прымянялі гукавыя петарды

06.12.2021 11:11
У нядзелю былі зафіксаваныя чарговыя правакацыі беларускіх службаў каля мяжы з Польшчай.