Беларуская Служба

Мінздароўя: Больш за 28,5 тыс. новых каранавірусных інфекцый

08.12.2021 12:28
Памерлі 592 чалавекі, хворыя COVID-19. Больш за 13,5 тысячы вылечыліся.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі ў Польшчы былі выяўленыя 28 тысяч 542 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. Памерлі 592 чалавекі, хворыя COVID-19. Больш за 13,5 тысячы вылечыліся.

Найбольшая колькасць новых інфекцый выяўленая ў Сілезскім і Мазавецкім ваяводствах – адпаведна 4 234 і 4 035 выпадкаў.

Да гэтага часу, на падставе тэстаў, у Польшчы былі выяўленыя 3 мільёны 732 тысячы 589 выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі амаль 87 тысяч заражаных чалавек. Усяго вылечыліся 3 мільёны 194 тысячы 731 асоба.

IAR/аз

Больш за 3,7 мільёна палякаў прывіліся бустэрнай дозай вакцыны супраць COVID-19

07.12.2021 16:31
Поўны цыкл вакцынацыі супраць каранавіруса прайшлі больш за 20,5 мільёна палякаў.

Прывівацца супраць COVID-19 можна двума рознымі прэпаратамі

07.12.2021 17:32
Такая схема вакцынацыі дае добры імунны адказ, лічаць прадстаўнікі EMA i ECDC.

Польшча абвастрае санітарна-эпідэміялагічныя абмежаванні

07.12.2021 15:27
З 1 сакавіка будучага года вакцынацыя супраць COVID-19 стане абавязковай для настаўнікаў, медыцынскіх работнікаў і функцыянераў службаў у Польшчы.