Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікае палякаў 13 снежня ў 19.30 запаліць «святло свабоды» на знак памяці аб ахвярах ваеннага становішча і рэпрэсаваных асобах. Акцыя «Запалі святло свабоды» напамінае пра пераможную барацьбу за вяртанне Польшчы свабоды.
У відэа, апублікаваным у сацсетках, прэзідэнт Анджэй Дуда нагадвае, што падчас ваеннага становішча тысячы актывістаў «Салідарнасці» трапілі за краты, шмат людзей былі звольненыя з працы і адлічаныя з універсітэтаў, а грамадскія пратэсты былі жорстка падаўленыя камуністычнымі ўладамі:
-Мы памятаем пра ахвяраў, памятаем пра рэпрэсаваных падчас ваеннага становішча. Памятаем пра герояў. Гэта дзякуючы іх мужнасці ўпаў камунізм, а Польшча атрымала незалежнасць. Гэта дзякуючы ім цяпер мы можам жыць ва ўласнай, суверэннай і дэмакратычнай дзяржаве.
Грамадская кампанія «Запалі святло свабоды» навязвае да акцыі салідарнасці з палякамі з 1981 года, калі жыхары Захаду палілі свечкі ў іх падтрымку. На знак салідарнасці з суайчыннікамі свечку ў Ватыкане запаліў таксама тагачасны Папа рымскі Ян Павел ІІ.
13 снежня 2021 года спаўняецца 40 гадоў з дня ўвядзення ваеннага становішча ў ПНР.
IAR /аз