Беларуская Служба

У Мінску памёр шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расіі Уладзімір Пац

10.12.2021 22:56
Журналісцкую працу ён пачаў у Беларускай Рэдакцыі Польскага радыё.
Włodzimierz Prac był związany z Polskim Radiem od  lat 90. ubiegłego wieku
Włodzimierz Prac był związany z Polskim Radiem od lat 90. ubiegłego wiekuPolskie Radio

Інфармацыю аб смерці журналіста пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў РП.

Уладзімр Пац быў адданым журналістам і карэспандэнтам.

Падтрымліваў кантакты з беларускай апазіцыяй і палякамі ў Беларусі, удзельнічаў з мікрафонам Польскага радыё ў арганізаваных імі ініцыятывах. Ад самага пачатку бесперапынна паведамляў аб беларускай рэвалюцыі.

На Польскім радыё Уладзімір пачаў працаваць у 1992 у Беларускай рэдакцыі

У нашай памяці Валодзя застанецца як шчыры калега і добры журналіст. Яму было толькі 54 гады.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё глыбока смуткуе з нагоды смерці нашага калегі і выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім Валодзі...