Беларуская Служба

17,5 тыс. новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

14.12.2021 14:54
У лякарнях па усёй Польшчы з дыягназам Covid-19 лечыцца 24,5 тыс. пацыенты, з іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падлучаны больш за 2100 чалавек.
ІлюстрацыяFoto: Beenicebeelove/Shutterstock

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена 17460 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 537 чалавек. У лякарнях па усёй Польшчы з дыягназам Covid-19 лечыцца 24,5 тыс. пацыенты, з іх да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падлучаны больш за 2100 чалавек.

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў, што колькасць новых заражэнняў пачала павольна зніжацца:

-У большасці ваяводстваў Польшчы назіраецца зніжэнне тэмпаў эпідэміі, асабліва гэта бачна на прыкладзе трох ваяводстваў – Падляшскага, Люблінскага і Мазавецкага. Аднак у Любушскім і Апольскім ваяводствах эпідэмія пакуль не збаўляе тэмпаў.

З 16 снежня ў Польшчы пачынаецца вакцынацыя супраць COVID-19 дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў. Станам на 14 снежня цалкам прышчэплена 20 млн 707 тыс. жыхароў Польшчы, з іх трэцюю дозу атрымалі 4 млн 800 тыс.

iar/эж


Ці новы штам каранавіруса больш небяспечны, чым папярэднія?

07.12.2021 16:07
Чым даўжэй вірус Совід-19 заражае людзей, тым больш ён мае магчымасцяў мутаваць, змяняцца і развіваць новыя формы.