Беларуская Служба

З 15-га снежня ў Польшчы пачынаюць дзейнічаць ковідныя сертыфікаты

14.12.2021 15:02
Войцех Андрусевіч адзначыў, што прадпрымальнікі будуць мець права правяраць гэты дакумент у адпаведнасці з новым распараджэннем урада.
ІлюстрацыяКрыніца: Wirestock Creators/Shutterstock

Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцэх Андрусевіч паведаміў, што пачынаючы з 15 снежня ў Польшчы наведвальнкіі ўстаноў культуры і сферы паслуг павінны будуць прадставіць ковідны сертыфікат. Новыя эпідэміялагічнымі абмежаваннямі прадугледжваюць, што кліенты без такога сертыфікат не будуць абслугоўвацца.

Войцех Андрусевіч адзначыў, што прадпрымальнікі будуць мець права правяраць дакумент у адпаведнасці з новым распараджэннем урада:

-У гэтым распараджэнні гаворыцца што, калі кліент хоча скарыстацца паслугамі ў нейкай установе харчавання, гатэлі або іншым аб'екце сферы паслуг, то ён павінен паказаць ковідны сертыфікат. Калі ён яго не прадставіць, то прадпрымальнік не зможа ўпусціць такога чалавек ва ўстанову. Калі ў Польшчы ўладальнікі клубаў, дыскатэк не маюць праблем з фільтрацыяй сваіх кліентаў з пункту гледжання дрэс-коду, то я не бачу праблемы ў тым, каб яны патрабавалі ад ковідныя сертыфікаты.

У адпаведнасці з папярэднімі паведамленнямі Міністэрства аховы здароўя Польшчы, да 30% павінен быць паменшаны ліміт асоб у рэстаранах, гасцініцах, спартыўных клубах, а дыскатэкі і начныя клубы могуць быць зачынены. У ліміт не ўваходзяць прышчэпленыя грамадзяне. Дадаткова з 20 снежня да 9 студзеня школы павінны перайсці на дыстанцыйную форму навучання.

iar/эж

У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.