Беларуская Служба

За апошнія суткі ад кавіду памерла рэкордная колькасць хворых

15.12.2021 12:01
Памерлі 669 чалавек.
Эпідэмія каранавіруса PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Польшчы, за мінулыя суткі было зафіксавана 24 266 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі 669 чалавек.

У шпіталях знаходзяцца 24 тысячы 275 чалавек, што на 267 менш, чым днём раней. Пацыенты з COVID-19 маюць у сваім распараджэнні 31 500 бальнічных ложкаў.

З сённяшняга дня ў Польшчы дзейнічаюць больш строгія абмежавальныя меры, між іншым, зменшаныя ліміты наведвальнікаў рэстаранаў, установаў культуры і спартыўных аб’ектаў. З заўтрашняга дня пачынаецца вакцынацыя дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў.

ав

У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.