Беларуская Служба

Міністр аховы здароўя заклікаў бацькоў прывіваць сваіх дзяцей ад COVID-19

16.12.2021 17:30
Дзеці ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў на дадзены момант з'яўляюцца наймалодшай узроставай групай, якая можа прывіцца супраць COVID-19.
a  COVID-19
Вакцынa супраць COVID-19 Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

Сёння ў Польшчы пачалася вакцынацыя дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў. У эфіры Польскага радыё кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski) адзначыў, што цяпер рызыка каранавіруснай інфекцыі сярод дзяцей значна большая, чым на пачатку пандэміі:

- Калі падчас трох папярэдніх хваляў пандэміі каранавіруса, цяжкіх выпадкаў захворвання сярод дзяцей было мала, то зараз сітуацыя выглядае зусім інакш. Гэта таксама прычына, для якой мы павінны прывіваць дзяцей. Зараз ахова, якую дае вакцына ў выпадку дзяцей мае значна большае значэнне.

Дзеці ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў на дадзены момант зʼяўляюцца наймалодшай узроставай групай, якая можа прывіцца супраць COVID-19. Яны атрымліваюць адмысловы прэпарат Pfizer/BioNTech у педыятрычнай дозе.
Накіраванне на прышчэпку выдаецца аўтаматычна, калі дзіцяці споўніцца 5 гадоў. Запісацца на прышчэпкі можна па тэлефоне, паз інтэрнэт і непасрэдна ў пункце вакцынацыі. Міністр Нядзельскі адзначыў, што да гэтага часу на прышчэпкі былі зарэгістраваныя 135 тысяч дзяцей ва ўзросце 5-11 гадоў.

IAR/аз

Польшча абвастрае санітарна-эпідэміялагічныя абмежаванні

07.12.2021 15:27
З 1 сакавіка будучага года вакцынацыя супраць COVID-19 стане абавязковай для настаўнікаў, медыцынскіх работнікаў і функцыянераў службаў у Польшчы.

Мінздароўя: Больш за 28,5 тыс. новых каранавірусных інфекцый

08.12.2021 12:28
Памерлі 592 чалавекі, хворыя COVID-19. Больш за 13,5 тысячы вылечыліся.