Беларуская Служба

Польская ежа атрымае лічбавыя пашпарты якасці

16.12.2021 15:29
На пачатак будзе запушчаная сістэма пашпартоў для бульбы, свініны і ялавічыны.
бульбаcongerdesign/pixabay.com/Free for commercial use

Спажыўцы змогуць хутка пераканацца ў якасці польскай ежы. Гэта дзякуючы праекту па ўвядзенні адмысловых пашпартоў для польскіх прадуктаў харчавання. Міністр сельскай гаспадаркі Генрык Кавальчык абвясціў аб запуску сістэмы пашпартоў для бульбы, свініны і ялавічыны. Палітык перакананы, што згаданае рашэнне будзе служыць і вытворцам i спажыўцaм. У тым ліку спажыўцы будуць ведаць, што яны купляюць, паколькі інфармацыю пра паходжанне прадукту можна будзе лёгка праверыць.

З тэхнічнага боку праграму пашпартоў для польскіх прадуктаў харчавання будзе падтрымліваць Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут, які бачыць у гэтым праекце вялікі патэнцыял.

Падчас канферэнцыі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі і Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут падпісалі пагадненне аб рэалізацыі пілотнага праекта па ўвядзенні пашпартоў для польскіх прадуктаў харчавання.

IAR / аз