Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны: Вопыт місій у Іраку і Афганістане дапамагае жаўнерам на мяжы

18.12.2021 11:07
«Яны ведаюць менталітэт тых, каго рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для перасячэння мяжы з Польшчай», – кажа Марыюш Блашчак.
    .
Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. PAP/Wojtek Jargiło

Міністар нацыянальнай абароны заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што польскія жаўнеры выдатна спраўляюцца падчас службы на польска-беларускай мяжы. «Збольшага таму, што яны маюць досвед працы на місіях у Іраку і Афганістане», – сказаў Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak):

- Яны ведаюць менталітэт тых, каго рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для перасячэння мяжы з Польшчай. Гэта людзі з Блізкага Усходу. Таму досвед працы на місіях дае жаўнерам магчымасць зразумець намеры і веды пра культурныя адрозненні.

Кіраўнік Мінабароны дадаў, што вайскоўцы ўсведамляюць, што служба на мяжы – гэта палігон і таму яны не чакаюць нейкіх камфортных умоваў. Аднак у сувязі з зімой усе палаткі для вайскоўцаў памянялі кантэйнерамі, сказаў кіраўнік Мінабароны:

- Таму можна сказаць, што на мяжы жаўнеры Войска Польскага пражываюць альбо ў кватэрах, альбо ў кантэйнерах. Справа ў тым, што яны павінны мець спрыяльныя ўмовы для адпачынку і рэгенерацыі пасля службы. Яны могуць карыстацца клубамі, трэнажорнымі заламі і бібліятэкамі.

Ахоўваць мяжу з Беларуссю польскім памежнікам дапамагаюць жаўнеры і войскі тэрытарыяльнай абароны.

IAR /аз