Беларуская Служба

Уладзімір Пац быў пасмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжам заслугі

18.12.2021 12:01
Нагадваем, шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расіі памёр 10 снежня ў Мінску на 54-м годзе жыцця.
       .
Уладзімір Пац быў пасмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжам заслугі.Jolanta Śmiałowska/PRdZ

Сям’я, сябры і калегі па працы развіталіся са шматгадовым карэспандэнтам грамадскага Польскага радыё ў Беларусі і Расіі Уладзімірам Пацам. Паніхіда адбылася ў праваслаўнай царкве Святых Пятра і Паўла ў Самагрудзе ля Саколкі на Падляшшы. Журналіст быў пахаваны на мясцовых могілках.

Уладзімір Пац быў пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Польшчы Залатым крыжам заслугі. Узнагароду сям’і ўручыў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Журналіст памёр 10 снежня ў Мінску на 54-м годзе жыцця.

аз

Памяці Уладзіміра Паца

18.12.2021 08:00
Вельмі прыкра, што з намі больш не будзе такога добрага чалавека і адданага журналіста.

Сёння на Падляшшы развітваюцца з Уладзімірам Пацам

18.12.2021 08:07
Карэспандэнт Польскага радыё памёр раптоўна ад сардэчнага прыступу, пакідаючы жонку і двое дзяцей.