Беларуская Служба

У Польшчы ўзбуджана следства ў дачыненні салдата, які дэзерціраваў з мяжы і ўцёк у Беларусь

19.12.2021 16:54
Падазраваны раней быў судзімы, яго затрымлівалі за кіраванне транспартным сродкам у стане апʼянення.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Польскі салдат на мяжы Польшчы з Беларуссюфота: PAP/Wojtek Jargiło

Беластоцкая пракуратура ўзбудзіла следства ў дачыненні да салдата, які падазраецца ў дэзерцірстве. Падазраваны – 25-гадовы ваенны 11-га Мазурскага артылерыйскага палка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, які служыў на польска-беларускай мяжы.

Пошукі вядуцца з мэтай прад'яўлення яму абвінавачання, кажа намеснік па вайсковых справах пракурора Беластоцкага-Паўночнага раёна Радаслаў Вішэнка (Radosław Wiszenko). Вядома ўжо, што вайсковец уцёк у Беларусь. Плануецца ўнесці заяву аб часовым арышце мужчыны на 30 сутак. Калі ваенны суд задаволіць просьбу, у адносінах салдата будзе выдадзены ордар на арышт. Пракурор паведаміў, што падазраваны раней быў судзімы за здзекаванне над блізкім чалавекам, а таксама быў затрыманы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага або наркатычнага апʼянення.

У выніку дэзерцірства падначаленага кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны звольніў яго камандзіраў у Вэнгажэве. Падазраванаму ў дэзерцірстве пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

IAR PR/нг