Беларуская Служба

Мінздароўя: Пік пятай хвалі эпідэміі ў Польшчы прыпадзе на другую палову студзеня

20.12.2021 13:33
Мяжой працаздольнасці сістэмы аховы здароў з'яўляецца 30 тыс. занятых «ковідных» ложкаў.
ІлюстрацыяPAP/EPA/ZOLTAN BALOGH

Пік пятай хвалі эпідэміі каранаівруса ў Польшчы прыпадзе на другую палову студзеня, – заявіў у панядзелак, 20 снежня міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мяжой працаздольнасці сістэмы аховы здароў з'яўляецца 30 тыс. занятых «ковідных» ложкаў.

У панядзелак у Польшчы было выяўленая 9 609 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 29 пацыентаў. Больш за 23 тыс. чалавек знаходзяцца ў шпіталях з дыягназам каранавірус.

Спасылаючыся на эпідэмічныя дадзеныя за апошнія тыдні, міністр аховы здароўя Польшчы ацаніў, што назіраецца крытычная сітуацыя. Адказваючы на пытанне аб магчымым увядзенні локдаўна, Адам Нядзельскі заявіў, што «сапраўды, ёсць рызыка, што нам прыйдзецца прымаць яшчэ больш жорсткія рашэнні».

pap/эж

У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.

Omicron зноў закрывае Еўрапейскі саюз

17.12.2021 13:30
Калі іншыя краіны пойдуць па слядах Італіі і Партугаліі, пашпарты COVID могуць стаць бессэнсоўнымі.