Беларуская Служба

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца

22.12.2021 11:26
Аднак польскія ўлады ні ў якім разе не адмаўляюцца ад будаўніцтва плота на мяжы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы заявіў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы супакойваецца. Учора да поўдня было толькі некалькі спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі.

Мацей Вонсік(Maciej Wąsik) лічыць, што гэта толькі часовая стабілізацыя сітуацыі і Польшча ў ніякім разе не адмаўляецца ад будаўніцтва пастаяннага плота на мяжы:

-Я перакананы, што будуць новыя этапы гэтага канфлікту, таму мы павінны прадухіліць сітуацыю. Былі выбраныя кампаніі, якія зоймуцца будаўніцтвам плота на нашай усходняй мяжы. Мы таксама распрацоўваем канцэпцыі хуткай аховы астатніх участкаў польскай мяжы. Гэта на выпадак, калі б у будучыні згаданы канфлікт пачаў працягвацца, напрыклад, на мяжы з Украінай ці Літвой. Мы рыхтуемся на любы варыянт.

Намеснік міністра Мацей Вонсік дадаў, што ўрад імкнецца да таго, каб пастаянная агароджа на польска-беларускай была пабудаваная ў першай палове наступнага году. Палітык дадаў, што на дадзены момант заключаюцца пагадненні з падрадчыкамі. 5-метровы плот, абсталяваны сістэмамі электроннага назірання, павіннен прадухіліць сілавыя спробы нелегальнага перасячэння мяжы групамі мігрантаў з Беларусі.

IAR/аз

За суткі польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасячы 26 мігрантаў

21.12.2021 09:15
Паводле памежнікаў, гэта найменшая колькасць такіх спроб з пачатку жніўня.