Горш за ўсё да дзеянняў ураду па гэтым пытанні ставяцца тыя, хто перахварэў каранавірусам, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
Спасылаючыся на вынікі апытання, праведзенага Інстытутам даследаванняў грамадскай думкі (IBRiS), выданне піша, што палякі строга ацэньваюць дзеянні ўрада, накіраваныя на барацьбу з пандэміяй.
55,5% апытаных лічаць, што ўрад дрэнна спраўляецца з пандэміяй, прычым людзі, якія адказалі «дакладна не спраўляецца», складаюць 29,2%. Палітыку ўрада ўхваляе 35,7% рэспандэнтаў.
Адметна, што 87% апытаных, якія перанеслі каранавірус на працягу апошніх шасці месяцаў, кепска ацэньваюць метады барацьбы, прынятыя ўрадам, пісалі ў штодзённцы Rzeczpospolita.
эж