Беларуская Служба

З 1 лютага кавідныя сертыфікаты будуць дзейнічаць толькі 9 месяцаў

22.12.2021 14:26
Учора Еўракамісія вырашыла скараціць тэрмін дзеяння сертыфікатаў з аднаго года да 9 месяцаў пасля поўнай прышчэпкі.
Кавідны сертыфікатWirestock Creators/Shutterstock

З 1 лютага будучага года кавідныя сертыфікаты будуць дзейнічаць у Польшчы толькі на працягу 9 месяцаў, таксама пасля прыёму бустэрнай дозы. Гэта тычыцца таксама дакументаў выстаўленых да 1 лютага 2021 года. Згаданае рашэнне звязанае з учорашнім распараджэннем Еўракамісіі аб сапраўднасці кавідных сертыфікатаў.

Учора Еўрапейская камісія вырашыла скараціць тэрмін дзеяння сертыфікатаў з аднаго года да 9 месяцаў пасля поўнай прышчэпкі. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 лютага.

IAR/аз

Мінадукацыі: 80 працэнтаў настаўнікаў прышчэпленыя супраць COVID-19

21.12.2021 10:00
Ведамства не з’яўляецца прыхільнікам ідэі абавязковай вакцынацыі, падкрэсліў віцэ-міністр Дарыюш Пянткоўскі.

СААЗ: Амікрон распаўсюджваецца значна хутчэй, чым Дэльта

21.12.2021 11:01
СААЗ падкрэслівае, што хварэюць нават тыя, хто быў прышчэплены.

За суткі ў Польшчы памерлі 775 чалавек, заражаных каранавірусам

22.12.2021 17:26
У параўнанні з мінулым тыднем колькасць інфекцый знізілася на 26 працэнтаў.