Беларуская Служба

Вяртанне дзяцей у школы запланавана на 10 студзеня

27.12.2021 13:17
У некаторых ваяводствах ужо 17 студзеня пачнуцца зімовыя канікулы.
Odwoływane przez szkoły zajęcia wywołują protesty rodziców w USA.
Odwoływane przez szkoły zajęcia wywołują protesty rodziców w USA.maroke/Shutterstock

Намеснік міністра адукацыі і навукі Польшчы Уладзімеж Бернацкі заявіў, што вяртанне да стацыянарнага навучання ў пачатковых і вышэйшых навучальных установах па-ранейшаму запланавана на 10 студзеня.

Намеснік міністра нагадаў, што ў некаторых ваяводствах ужо 17 студзеня пачнуцца зімовыя канікулы. Гэта павінна дадаткова запаволіць развіццё ачагоў эпідэміі ў навучальных установах. У ВНУ Польшчы таксама пачнуцца канікулы неўзабаве пасля вяртання да стацыянарнага навучання.

З 20 снежня па 9 студзеня прыпыненыя стацыянарныя заняткі ва ўсіх пачатковых і сярэдніх школах. Было ўведзена дыстанцыйная навучанне. Абмежаванне не распаўсюджваецца на дзіцячыя сады, дашкольныя аддзяленні ў пачатковых школах і іншыя формы дашкольнага выхавання.

iar/эж


Міністр аховы здароўя заклікаў бацькоў прывіваць сваіх дзяцей ад COVID-19

16.12.2021 17:30
Дзеці ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў на дадзены момант з'яўляюцца наймалодшай узроставай групай, якая можа прывіцца супраць COVID-19.