Беларуская Служба

5 тыс. новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

27.12.2021 14:26
Апублікаваныя дадзеныя датычацца святочнага перыяду, падчас якога праводзіцца менш тэстаў:
Omikron w Polsce. Waldemar Kraska poinformował o wykryciu kolejnych przypadków zakażeń
Omikron w Polsce. Waldemar Kraska poinformował o wykryciu kolejnych przypadków zakażeńPAP/EPA/LAURENT GILLIERON

У панядзелак, 27 снежня Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за мінулыя суткі было выяўлена 5 029 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі 38 чалавек. Больш за ўсё новых выпадкаў было выяўлена ў цэнтральны – Мазавецкім ваяводстве – 776 выпадкаў і на поўдні краіны ў Сілезскім ваяводстве – 671.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска заявіў, што апублікаваныя дадзеныя датычацца святочнага перыяду, падчас якога праводзіцца менш тэстаў:

-5 029 новых выпадкаў – гэта няшмат, але мы павінны падыходзіць да гэтага з вялікай асцярогай. Калі мы параўнаем дадзеныя за апошнія два тыдні, то ўбачым зніжэнне на 47%, гэта значыць амаль напалову, але, як я ўжо казаў, гэта дадзеныя за святочны перыяд, трэба пачакаць заўтрашняга дня. Дадзеныя за тыя дні будуць адлюстроўваць сапраўдную эпідэмічную сітуацыю.

Намеснік міністра аховы здароўя дадаў, што так ці інакш апошнія дадзеныя па заражэнню каранавіруса паказваюць, што эпідэмічная сітуацыя паляпшаецца.

iar/эж

У вынікі пандэміі чаканая працягласць жыцця палякаў зменшылася на 1 год і 4 месяцы

14.12.2021 14:03
Гэта адзін з самых кепскіх паказнікаў у Еўропе.