Беларуская Служба

Памежная служба: За суткі не было ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.12.2021 13:10
Гэта першы такі дзень са жніўня, калі пачаўся міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

28 снежня не была зафіксаваная ніводная спроба незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі, паведамілі польскія памежнікі. Гэта першы такі дзень са жніўня, калі пачаўся міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы. Апошнім часам польская Памежная служба паведамляе пра скарачэнне колькасці нелегальных мігрантаў на мяжы і спробаў ейнага парушэння.

Польскія памежнікі таксама паведамілі, што ля вёсак Нараўка і Чарэмха, да лініі мяжы падыходзілі групы да 30 чалавек, але пабачыўшы патрулі, мігранты вярталіся ўглыб тэрыторыі Беларусі.

Усяго з пачатку году польскага Памежнага служба зафіксавана амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы.

IAR/аз