Беларуская Служба

Памежная служба: За суткі 23 мігранты спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі

31.12.2021 17:29
Беларускія службы не спыняюць правакаваць польскіх памежнікаў, паведамляе польская Памежная служба.
Ілюстрацыяjodylehigh/pixabay.com/CC0

За апошнія суткі 23 мігранты спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу, паведамілі польскія памежнікі. Эвеліна Шчэпаньска з Памежнай службы заявіла, што функцыянеры фіксуюць менш спробаў незаконнага перасячэння мяжы, але беларускія службы надалей правакуюць польскі бок.

Учора на ўчастку мяжы ля Чарэмхы 14 чалавек разам з беларускімі функцыянерамі разрэзалі агароджу з калючага дроту і перайшлі на польскі бок. Польскія памежнікі вярнулі іх на лінію мяжы.

Памежнікі заўважылі таксама пашкоджанні агароджы на мяжы ля вёсак Нараўка і Белавежа.

У снежні былі зафіксаваныя больш за 1 600 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Ад пачатку года – каля 40 тысяч.

IAR /аз