Беларуская Служба

Учора 20 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу

04.01.2022 12:31
Мігранты закідвалі польскіх памежнікаў камянямі, а беларускія службы асляплялі іх лазерамі і ліхтарыкамі.
 20     - .
Учора 20 чалавек спрабавалі незаконна перасячы польска-беларускую мяжу.PAP/Marcin Obara

За апошнія суткі 20 чалавек спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі ў Польшчу. Каля 21.00 супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 5 іншаземцаў, якія незаконна перайшлі польскую мяжу. Затрыманыя – гэта грамадзяне Камеруна, Конга, Габона, Ганы і Кот-д'Івуара. Яны пераправіліся праз раку на пантоне.

Апрача таго раніцай на ўчастках мяжы ля вёсак Чарэмха і Дубічы Царкоўныя, дзве агрэсіўныя групы – з пяці і дзесяці чалавек – атакавалі польскіх функцыянераў. Мігранты закідвалі польскіх памежнікаў камянямі, а беларускія службы асляплялі іх лазерамі і ліхтарыкамі.

Нагадваем, летась адбылося амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. Найбольш у кастрычніку – 17,5 тысячы.

IAR /аз

Польскае МУС: Папулярнасць міграцыйнага шляху праз Беларусь і Польшчу падае

31.12.2021 12:31
Пра гэта, паводле віцэ-міністра Мацея Вонсікa, сведчаць таксама паведамленні, якія мігранты змяшчаюць на папулярных інтэрнэт-форумах.

Памежная служба: За суткі 23 мігранты спрабавалі незаконна перасячы мяжу з Беларусі

31.12.2021 17:29
Беларускія службы не спыняюць правакаваць польскіх памежнікаў, паведамляе польская Памежная служба.

Польская Памежная служба падвяла вынікі сваіх дзеянняў на польска-беларускай мяжы ў 2021 годзе

04.01.2022 08:38
У 2021 годзе колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы вырасла ў 325 разоў.