Беларуская Служба

Польскае МУС: Папулярнасць міграцыйнага шляху праз Беларусь і Польшчу падае

31.12.2021 12:31
Пра гэта, паводле віцэ-міністра Мацея Вонсікa, сведчаць таксама паведамленні, якія мігранты змяшчаюць на папулярных інтэрнэт-форумах.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік(Maciej Wąsik) заявіў, што канфлікт на мяжы з Беларуссю стабілізуецца, перш за ўсё, дзякуючы рашучаму стаўленню польскіх службаў. Аднак, паводле палітыка, хоць зараз колькасць мігрантаў у Беларусі змяншаецца, то Польшча павінна быць падрыхтаваная да эскалацыі крызісу ў будучыні:

- Мігранты вяртаюцца самалётамі з Мінска ў Багдад і Басру, паколькі бачаць, што паўночны шлях міграцыі неэфектыўны. Мы сочым за інтэрнэт-форумамі, праз якія кантактуюць мігранты і яны самі ацэньваюць, што шанцы трапіць праз Польшчу і Беларусь у Заходнюю Еўропу складаюць каля аднаго працэнта, то бок яны мінімальныя.

З пачатку года памежная служба зафіксавала амаль 40 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі. У снежні іх было каля 1 650.

IAR/аз

Польскае МУС: Сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца

22.12.2021 11:26
Аднак польскія ўлады ні ў якім разе не адмаўляюцца ад будаўніцтва плота на мяжы.

Памежная служба: За суткі не было ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі

29.12.2021 13:10
Гэта першы такі дзень са жніўня, калі пачаўся міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.

За апошнія суткі 22 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

30.12.2021 10:41
З пачатку года польскія памежнікі зафіксавалі каля 40 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі.