Беларуская Служба

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа святкуе сваё 30-годдзе

13.01.2022 08:28
Падтрымка, якую палякі цяпер аказваюць беларусам, гэта таксама заслуга Беларускай службы, кажа кіраўнік праграмы Анджэй Рыбалт.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Didgeman /pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуская служба Польскага радыё для замежжа святкуе 30-годдзе. Рэдакцыя штодня на працягу трох дзесяцігоддзяў паведамляе пра складаную палітычную сітуацыю ў Беларусі, а апошнім часам таксама шмат месца прысвячае сітуацыі на польска-беларускім памежжы і міграцыйнаму крызісу, кажа кіраўнік праграмы «Польскае радыё для замежжа» Анджэй Рыбалт (Andżej Rybałt):

- Беларуская служба таксама адыгрывае важную ролю ў працягванні дыялогу паміж польскім і беларускім грамадствамі. Факт, што цяпер польскае грамадства настолькі адкрыта ставіцца да падтрымкі дэмакратычных рухаў у Беларусі, гэта таксама заслуга Беларускай службы Польскага радыё для замежжа, якая паведамляе ў Польшчы, што праеўрапейскае грамадства ў Беларусі не здаецца і надалей змагаецца за сваю ідэнтычнасць, права выбару, права на жыццё ў свабодным свеце.

Беларуская секцыя Польскага радыё для замежжа зараз выходзіць у эфір 5 гадзін у дзень, уключаючы гадзінную і паўгадзінную прэм’ерныя перадачы. У іх можна пачуць багаты інфармацыйны сэрвіс на беларускай мове, а таксама каментары, размовы, рэпартажы пра Польшчу і Беларусь.

У 2020 годзе ў сувязі з сацыяльнымі пратэстамі ў Беларусі рэдакцыя распачала вяшчанне адмысловых інфармацыйных сервісаў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё. Навіны на беларускай мове выходзяць тры разу ў дзень.

IAR/аз

«Магія радыё, мікрафону і студыі мяне «ўсмактала» так, як губка ўсмоктвае ваду»

13.01.2022 12:11
Размова з Нінай Баршчэўскай – першым галоўным рэдактарам Беларускай служба Польскага радыё на 30-гадовы юбілей рэдакцыі.