Беларуская Служба

Летась міжнароднай абароны ў Польшчы прасілі амаль 2 300 беларусаў

13.01.2022 13:20
Беларусы склалі найбольшую групу замежнікаў, якія ў 2021 годзе прасілі прытулку ў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упраўленне па справах іншаземцаў вынесла рашэнні ў дачыненні да 313 грамадзян Ірака, якія прасілі прытулку ў Польшчы ў другой палове мінулага года. Паводле чыноўнікаў, ніводная асоба са згаданай групы не адпавядала ўмовам прадастаўлення міжнароднай абароны. Прэс-сакратар Упраўлення па справах іншаземцаў Якуб Дудзяк (Jakub Dudziak) паведаміў, што большасць заяваў грамадзян Іраку была адхіленая, некаторыя справы спыненыя:

- Ніхто з гэтай групы не выконваў умоваў прадастаўлення міжнароднай абароны. 247 чалавек атрымалі адмоўны адказ. Справы 66 чалавек былі завершаныя. У асноўным такім чынам адбываецца, калі іншаземец пакінуў тэрыторыю Польшчы да выдачы рашэння.

На працягу 2021 года Упраўленне па справах іншаземцаў атрымала каля 1400 заяў ад грамадзян Ірака. Найбольшую колькасць заяў падалі грамадзяне Беларусі – амаль 2300 і грамадзяне Афганістана – 1800.
Летась Упраўленне па справах замежнікаў вынесла пастановы па амаль 5 тысячах спраў (4 700). Умовы для прадастаўлення міжнароднай абароны выконвалі толькі 2 155 з іх. У большасці гаворка ідзе пра грамадзян Беларусі і Афганістана.

Замежніку прадастаўляецца міжнародная абарона, калі ў краіне яго паходжання яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця або здароўя. Тэрмін разгляду хадайніцтва аб міжнароднай абароне, як правіла, складае 6 месяцаў.

IAR/аз

Павялічылася колькасць хадайніцтваў аб міжнароднай абароне, пададзеных у Польшчы

12.01.2022 12:03
Большасць заяваў аб прытулку падалі грамадзяне Беларусі.