Беларуская Служба

Арыштавалі асобаў, якіх падазраюць у арганізацыі нелегальнай міграцыі

14.01.2022 12:23
Дзевяць чалавек арыштаваныя супрацоўнікамі памежнай службы ў рамках расследавання раённай пракуратуры г. Замосця па факце незаконнай міграцыі з Беларусі.
abp Stanisław Gądecki: kościół w Polsce wspiera papieskie wezwanie ws. pomocy migrantom
abp Stanisław Gądecki: kościół w Polsce wspiera papieskie wezwanie ws. pomocy migrantom Michał Kości / Forum

Паводле сьледчых, група павінна была арганізаваць перавозку мігрантаў з памежных раёнаў у Нямеччыну.

Меркаванае правапарушэнне заключаецца ў незаконнай арганізацыі перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларуссю замежнікамі без неабходных дакументаў. Пракуратура абвінавачвае двух чалавек у вярбоўцы людзей, якія пражываюць на памежжы з Беларуссю, а таксама ў Беластоку і Варшаве.

Гэтыя людзі мусілі на сваіх аўтамабілях перавозіць нелегальных мігрантаў з памежнай зоны ў Нямеччыну. Паводле інфармацыі следства, "касір" групы атрымаў на дзейнасць больш за 8 мільёнаў 700 тысяч еўра. Так званыя курʼеры-мігранты атрымалі больш за 4 мільёны 300 тысяч еўра.

Пракуратура абвінаваціла затрыманых ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і парушэнні заканадаўства аб незаконным перасячэнні мяжы. Чатыры чалавекі арыштаваныя, астатнія падазраваныя застаюцца пад наглядам паліцыі.

Раней былі затрыманыя сем чалавек, якія падазраюцца ва ўдзеле ў гэтай арганізаванай злачыннай групе. 

IAR / вх