Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС: Польшча выступае за дэмакратычную і суверэнную Беларусь

18.01.2022 15:59
«Варшава падтрымлівала і будзе падтрымліваць дэмакратычную, моцную і суверэнную Беларусь, а таксама ўсе беларускія колы, якія працуюць у гэтым кірунку».
.   . , , 18  2022 .
З. Раў і П. Латушка, Варшава, 18 студзеня 2022 г. Крыніца: https://twitter.com/MSZ_RP

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў сустрэўся з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Беларусі Паўлам Латушкам.

Падчас сустрэчы гаворка ішла аб сітуацыі ў Беларусі і падтрымцы Польшчай дэмакратызацыі краіны. «Варшава падтрымлівала і будзе падтрымліваць дэмакратычную, моцную і суверэнную Беларусь, а таксама ўсе беларускія колы, якія працуюць у гэтым кірунку», – падкрэсліў Збігнеў Раў.

Таксама дыпламат выказаў занепакоенасць унутранай сітуацыяй у Беларусі, асабліва хваляй рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і ростам колькасці палітвязняў, іх лік у Беларусі зараз набліжаецца да 1000. Кіраўнік МЗС Польшчы звярнуў увагу, што сярод іх старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс і журналіст Анджэй Пачобут.

Паводле паведамлення НАУ Паўла Латушкі, на сустрэчы былі дэталёва прааналізаваныя інструменты ціску на рэжым, крымінальная адказнасць за злачынствы супраць беларусаў, а таксама санкцыі.

iar/nau/эж

 

Латушка пра польскага дэзерціра: На хлеб з бульбай капейкі атрымае

20.12.2021 10:01
«Я не ведаю матываў гэтага чалавека, але думаю, што ён разумее, што цяпер адбываецца ў Беларусі», – кажа Павел Латушка.