Беларуская Служба

Сёння адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту

27.01.2022 08:27
«Няхай іх гісторыя матывуе нас адказна імкнуцца да міру, паважаць жыццё, годнасць і свабоду кожнага чалавека і народа», – адзначыў біскуп Рафал Маркоўскі.
    -.
Брама ў нямецкі канцлагер «Аўшвіц-Біркенаў».Luka Dakskobler/ Shutterstock

«Планаванае і сістэматычнае знішчэнне габрэйскага народа, зняволенне і забойствы грамадзян амаль усіх еўрапейскіх краін, акупаваных нацысцкай Германіяй, – гэта шакавальнае растоптванне дару жыцця, годнасці і чалавечай свабоды», – напісаў біскуп Рафал Маркоўскі з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакосту.

Старшыня Камітэта па дыялогу з юдаізмам Канферэнцыі Епіскапату Польшчы дадаў, што «сёння мы хацелі б ушанаваць усім ахвяр Галакосту». «Мы памятаем пра іх трагічны лёс, непахісна веруючы, што Бог – гэта Бог жыцця, і што чалавек жыве вечна ў Богу», – напісаў святар.

Біскуп Рафал Маркоўскі нагадаў, што Дзень памяці ахвяр Галакосту адзначаецца ў гадавіну вызвалення былога нямецкага канцлагера «Аўшвіц-Біркенаў» і «нагадае нам пра трагедыю, якую мы не павінны забываць».
Ён дадаў, што ў гэты дзень мы таксама ўспамінаем гераічнае стаўленне многіх вядомых і невядомых людзей, як, напрыклад, святы Максіміліян Марыя Кольбэ.

«Няхай іх гісторыя матывуе нас адказна імкнуцца да міру, паважаць жыццё, годнасць і свабоду кожнага чалавека і народа», – адзначыў біскуп Рафал Маркоўскі.

IAR/аз

У музеі «Аўшвіц» праходзіць падрыхтоўка да 77-й гадавіны вызвалення нямецкага канцлагера

26.01.2022 15:10
Цырымонія пачнецца ў чацвер, 27 студзеня ў 16.00, то бок у гадзіну, калі чырвонаармейцы адкрылі вароты нямецкага канцлагера.