Беларуская Служба

«Польшча ўжо сёння можа адмовіцца ад расійскага газу»

28.02.2022 10:39
Міністр звярнула ўвагу, што апошнія недружалюбныя крокі Расіі і хуткі рост цэн на энерганосьбіты прымусілі Еўропу задумацца над іншымі крыніцамі паставак «блакітнага паліва».
Minister klimatu Anna Moskwa
Minister klimatu Anna MoskwaAnna Moskwa/Twitter

«Польшча ўжо сёння можа адмовіцца ад расійскага газу», – сказала ў інтэрв’ю Трэцяму каналу Польскага радыё міністр па пытаннях клімату і аховы навакольнага асяроддзя Анна Москва.

Паводле яе слоў, Польшча дала б рады без газу з Расіі, таму што цягам апошніх гадоў праводзіла паслядоўную дыверсіфікацыю крыніц паставак. Москва таксама нагадала, што неўзабаве заканчваецца кантракт на пастаўкі газу з Расіі і Варшава будзе думаць, што рабіць далей.

Міністр звярнула ўвагу, што апошнія недружалюбныя крокі Расіі і хуткі рост цэн на энерганосьбіты прымусілі Еўропу задумацца над іншымі крыніцамі паставак «блакітнага паліва», у тым ліку звадкаванага газу. «Шкада, што гэтак позна, але ў Еўропы надалей ёсць шанц пазбавіцца ад расійскай газавай залежнасці», – сказала Анна Москва.

вс