Беларуская Служба

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе сустрэўся з бежанцамі ў Медыцы

16.03.2022 19:12
Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследаванне ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне.
                     .
Міністр юстыцыі генпракурор Збігнеў Зёбра і пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан наведалі пункт прыёму бежанцаў на КПП у Медыцы. PAP/Darek Delmanowicz

Міністр юстыцыі генпракурор Збігнеў Зёбра і пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе Карым Хан наведалі пункт прыёму бежанцаў на КПП у Медыцы. Карым Хан падзякаваў Польшчы за падтрымку ў расследаванні ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне:

- Тое, што пачалося 24 лютага, патрабуе тэрміновых крокаў, каб даказаць, што вяршэнства права – гэта не проста нешта абстрактнае. Мы павінны дзейнічаць як мага хутчэй. У тыя моманты, якія для многіх драматычныя, і ў тыя моманты, калі многія пытаюцца, ці існуе ўвогуле справядлівасць, мы бачым вялікую ролю права і вяршэнства закона.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў расследаванне ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне. 39 краін звярнуліся з заявай аб распачынанні расследавання па гэтай справе.

IAR /аз

Дэлегацыя ПА АБСЕ наведае польска-ўкраінскую мяжу

11.03.2022 18:32
Госці наведаюць польска-ўкраінскі памежны пераход і некалькі пунктаў прыёму для бежанцаў.

Памежная служба Польшчы: З 24 лютага ў Польшчу з Украіны прыехала амаль 1,9 млн чалавек

16.03.2022 09:32
Толькі ўчора польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 66 600 уцекачоў з Украіны. Гэта, перш за ўсё, маці з дзецьмі.