Беларуская Служба

Ціханоўская і Дуда правялі перамовы ў Варшаве

25.03.2022 16:25
Прэзідэнт Дуда распавёў аб выніках саміту НАТА. Ён запэўніў, што ў Альянсе ёсць дакладнае разуменне, што беларусы супраць вайны ва Украіне.
 .   . , , 25  2022 .
Сустрэча А. Дуды і С. Ціханоўскай, Варшава, 25 сакавіка 2022 г. Крыніца: ТГ-канал С. Ціханоўскай

Перад самай сустрэчай з прэзідэнтам ЗША Байдэнам, які прыбывае ў Варшаву пасля саміту NATO ў Брусэлі, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай і яе дэлегацыяй у складзе кіраўніка НАУ Паўла Латушкі і прадстаўніка КС па палітвязнях і каманды Бабарыка Таццяны Хоміч, паведамляе ТГ-канал С. Ціханоўскай.

Паліытыкі абмеркавалі, якую сумесную палітыку ЕЗ, ЗША і беларусы бачаць у дачыненні да Лукашэнкі, неабходнасць вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Прэзідэнт Дуда распавёў аб выніках саміту НАТА. Ён запэўніў, што ў Альянсе ёсць дакладнае разуменне, што беларусы супраць вайны ва Украіне.

У сваю чаргу Ціханоўская заявіла, што беларусы ўзмацняюць антываенны рух, а ў войску РБ растуць пратэсныя настроі. Таму неабходны бяспечны калідор для тых вайскоўцаў, якія не хочуць дзяліць адказнасць за злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Таксама яна заклікала прэзідэнта Дуду падтрымаць беларусаў, якія вымушана з'ехалі ў Польшчу.

эж


Святлана Ціханоўская: Наш лёс шмат у чым залежыць ад лёсу Украіны

24.03.2022 15:22
Украіну са зброяй у руках бароняць як мінімум дзве сотні беларускіх ваяроў, а тысячы беларусаў іншымі шляхамі набліжаюць перамогу ўкраінцаў над злом, увасобленым зараз расійскай дзяржавай.

Польшча стане адным з гарантаў магчымага пагаднення Украіны і Расіі

25.03.2022 09:17
«Калі будзе дасягнутая дамоўленасць аб спыненні вайны, Польшча не мае намеру пазбягаць сваёй ролі адваката і абаронцы Украіны» – кажуць польскія крыніцы.