Беларуская Служба

КПП «Медыка»: Уцекачы расказваюць пра жудасныя злачынствы расійскіх акупантаў

27.03.2022 17:31
«Расіяне абстрэльваюць вёскі, страляюць усюды, не звяртаючы ўвагі ні на людзей, ні нават на дзяцей», – кажуць украінцы.
Эвакуацыя з МарыюпаляPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Уначы ў Польшчу прыбыла група ўкраінскіх уцекачоў з раёнаў, непасрэдна пацярпелых ад ваенных дзеянняў. Гэта жанчыны з дзецьмі і пажылыя мужчыны, якія ўцяклі, бо не вытрымалі пастаяннага страху за сваё жыццё і жыццё сваіх родных. Бежанцы кажуць, што расійскія ракеты разбураюць цывільныя аб'екты, забіваючы людзей і руйнуючы інфраструктуру:

-Я з Мікалаеўскай вобласці. Мне 73 гады. Нас так бамбілі, што ні камунікацыі, ні вады, усе крамы былі зачыненыя. Расіяне абстрэльваюць вёскі, страляюць усюды, не звяртаючы ўвагі ні на людзей, ні нават на дзяцей. Гэта вельмі балюча, вельмі.

Паводле Польскай памежнай службы, усяго з 24 лютага ў Польшчы знайшлі прытулак больш за 2,5 мільёна ўкраінцаў.

IAR /аз

Учора ў Польшчу прыехалі 31 100 уцекачоў з Украіны

27.03.2022 09:28
Польскія памежнікі паведамляюць, што гэта 2 працэнты больш, чым днём раней.