Беларуская Служба

Палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяр Катынскай разні

13.04.2022 09:29
Дзень адзначаецца ў гадавіну выяўлення немцамі масавых пахаванняў польскіх афіцэраў у Карыні.
 1943
У 1943 годзе немцы выявілі ў Катыні брацкія магілы палякаўipn.gov.pl

Палякі адзначаюць Дзень памяці ахвяр Катынскай разні, які прыпадае на гадавіну апублікавання Трэцім Рэйхам – 13 красавіка 1943 года – афіцыйнай інфармацыі аб выяўленні ў Катыні масавых пахаванняў польскіх афіцэраў, забітых НКУС. Урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць па ўсёй Польшчы.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык(Jan Józef Kasprzyk) нагадвае, што хоць немцы першымі абвясцілі праўду пра Катынь у красавіку 1943 года, то саветы некалькі дзесяцігоддзяў фарсіравалі ілжывую версію падзеі:

- Хлусьня – неад'емны элемент палітыкі Расіі – белай, чырвонай і пуцінскай. Такім чынам адбылося і ў выпадку Катынскай разні. У 1943 годзе расіяне абвінавацілі ў гэтым злачынстве немцаў. Згаданая хлусня была падтрымліваная таксама цягам усяго перыяду ПНР.

Толькі 13 красавіка 1990 года ў заяве ўрадавага агенцтва ТАСС было афіцыйна пацверджана, што польскія ваеннапалонныя былі расстраляныя ў 1940 годзе функцыянерамі НКУС. Тагачасны прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў перадаў польскім уладам копіі некаторых дакументаў, датычных трагедыі.

IAR/аз