Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лавіна бальнічных з-за стрэсу і трывожнасці ў Польшчы. ZUS прапануе бясплатную рэабілітацыю

25.11.2026 14:17
У Польшчы летась лекары выдалі 1,8 мільёна бальнічных лістоў у сувязі з псіхасаматычнымі расстройствамі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/fizkes

Гэта ў сярэднім тры бальнічныя кожную хвіліну, — паведамляе Упраўленне сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS), аб чым прачытаем на сайце TVP Info.

Асноўнымі прычынамі непрацаздольнасці сталі рэакцыя на працяглы стрэс і расстройствы адаптацыі — 36% выпадкаў, трывожныя расстройствы — 18%, дэпрэсіўныя эпізоды — 17%. Агулам у 2025 годзе з-за такіх захворванняў жыхары Польшчы правялі на бальнічных лістах больш за 34 мільёны дзён.

У адказ на гэтую праблему ZUS прапануе праграму бясплатнай рэабілітацыі для застрахаваных асоб, якім пагражае страта працаздольнасці.

Курс стацыянарнай рэабілітацыі працягваецца 24 дні і ўключае індывідуальныя і групавыя заняткі з псіхолагам, рэлаксацыйныя трэніроўкі, фізічныя практыкаванні, музычную і танцавальную тэрапію, а таксама кругласутачную медыцынскую апеку.

Накіраванне можа выдаць лекар першаснай медыцынскай дапамогі, а канчатковае рашэнне прымае лекар-эксперт ZUS.

Упраўленне пакрывае ўсе выдаткі на лячэнне, пражыванне, харчаванне і праезд.

яс