Беларуская Служба

Дзве траціны палякаў уцягнуліся ў дапамогу Украіне

28.04.2022 09:01
66 працэнтаў людзей у Польшчы былі ўцягнутыя ў дапамогу Украіне. Больш за ўсё гэта жанчыны, выпускнікі ВНУ і жыхары сярэдніх гарадоў.
Чарнігаўскі раён PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, замоўленага адным з банкаў.

Найбольш уцягнутыя жанчыны, ажно 73 працэнты з іх прымалі ўдзел у розных ініцыятывах; мужчыны – 59 працэнтаў. Найбольш актыўнымі ў аказанні дапамогі былі выхадцы з сярэдніх гарадоў – да 250 тысяч жыхароў, такіх як Торунь, Кельцы або Жэшаў. Яна апярэдзілі мегаполісы і малыя гарады да 50 тысяч людзей і вёскі.

Дапамогу прапанавалі і выпускнікі ВНУ (80 працэнтаў).

Цікавы факт, які вынікае з даследавання, што найменш зарабляючыя (да 2000 злотых) дапамагаюць амаль аднолькава, як і самыя багатыя людзі з даходам ад 7000 злотых (60 і 61 працэнт адпаведна). Найбольш шчодрымі, у сваю чаргу, з’яўляюцца тыя, у каго чысты прыбытак 4999 злотых (81%).

«Колькасць людзей, якія дапамагаюць, хутчэй за ўсё, яшчэ больш павялічыцца», – пракаментавала вынікі апытання Магдалена Гжэлак, прэс-сакратар Santander Consumer Bank. «Кожны дзявяты рэспандэнт у нашым апытанні прызнаўся, што пакуль не займаўся дапамогай Украіне, але мае намер гэта рабіць (11%). Толькі кожны шосты паляк заявіў, што нічым не дапамагаў і не мае намеру гэта мяняць (18%). Сярод гэтай групы найбольшую колькасць складаюць пажылыя людзі і людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў (у абодвух выпадках 21%), жыхары вялікіх гарадоў (24%) і людзі, заробкі якіх пачынаюцца з 7000 злотых на руку (34%)», – патлумачыла яна.

ав

Прэзідэнт Украіны заклікаў еўрапейскія краіны як мага хутчэй стаць незалежнымі ад паставак расійскіх энергарэсурсаў

28.04.2022 08:03
У вячэрнім выступе прэзідэнт адзначыў, што вайна прывяла да эканамічнай нявызначанасці ў многіх краінах.