Беларуская Служба

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыбыла ў Польшчу пасля візіту ў Кіеў

01.05.2022 16:59
Заўтра раніцай Нэнсі Пелосі сустрэнецца ў Варшаве з прэзідэнтам Анджэем Дудам.
Нэнсі Пелосі PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі падчас сустрэчы з журналістамі ў Жэшаве заявіла, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну, пакуль яна не пераможа. Яна таксама распавяла пра свой візіт у Кіеў.

Там дэлегацыя амерыканскіх кангрэсменаў сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Размова – як сказала старшыня Нэнсі Пэлосі – тычылася пытанняў бяспекі, гуманітарнай дапамогі Украіне і аднаўлення гэтай краіны пасля вайны.

Нэнсі Пелосі падкрэсліла ўклад Польшчы ў дапамогу Украіне:

-У Польшчы я хацела бы падзякаваць польскаму ўраду за большае, чым гасціннасць, якую яна аказаў бежанцам, і даведацца, што яшчэ трэба зрабіць. Гэта таксама была тэма перамоваў з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і нашымі саюзнікамі.

Заўтра раніцай Нэнсі Пелосі сустрэнецца ў Варшаве з прэзідэнтам Анджэем Дудам.

ав