Беларуская Служба

Гісторык, прафесар Алег Латышонак: Уклад Станіслава Шушкевіча ў будаўніцтва беларускай незалежнасці немагчыма пераацаніць

04.05.2022 13:20
Уначы на ​​87-м годзе жыцця памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
 .  .
Станіслаў Шушкевіч. Архіўнае фота. PAP/Radek Pietruszka

Прафесар Алег Латышонак упершыню сустрэўся са Станіславам Шушкевічам на пачатку 1990-х гадоў, калі быў перакладчыкам прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы падчас яго візіту ў Мінск.

«Насамрэч старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь не меў патрэбы ў перакладчыку, бо дасканала ведаў польскую мову. Трэба сказаць, што не ўсе тады былі перакананыя ў незалежнасці, а Шушкевіч быў беларусам, выхаваным у нацыянальных традыцыях і, безумоўна, паспрыяў таму, што гэтая незалежнасць была абвешчана пад бел-чырвона-белым сцягам і з гербам Пагоня», - нагадаў прафесар Алег Латышонак.

Станіслаў Шушкевіч, як старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, цікавіўся лёсам беларусаў Падляшша і актыўна падтрымліваў беларускую меншасць у Польшчы. «Вялікую дапамогу ў аднаўленні Дабравешчанскага касцёла Найсвяцейшай Маці Божай у Супраслі аказала Беларусь. Акрамя таго, Станіслаў Шушкевіч зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне ў беларускіх ВНУ навучальнай праграмы для беларускай моладзі з Падляшша. Дзесяткі маладых беларусаў з Польшчы атрымалі добрую адукацыю ў Беларусі», - сказаў прафесар Латышонак.

8 снежня 1991 г. Станіслаў Шушкевіч разам з кіраўнікамі Расіі і Украіны Барысам Ельцыным і Леанідам Краўчуком ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб роспуску СССР. Да абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам у 1994 годзе ён быў кіраўніком беларускай дзяржавы. Пазней ён выступаў супраць Лукашэнкі, крытыкаваў яго.

IAR / J. Iwaniuk / вх