Беларуская Служба

Польскае радыё пачало працу па аднаўленні запісаў з верасня 1939 году

14.05.2022 13:35
Гаворка ідзе пра запісы, якія ўвайшлі ў другую частку зборніка грамафонных пласцінак, выратаваных ад знішчэння гітлераўцамі.
Ілюстрацыйны здымакImage by Adriano Gadini from Pixabay/CC0

Гэтыя запісы ўтрымліваюць прамовы і выступы палітыкаў і вайскоўцаў, якія заклікалі палякаў і жыхароў Варшавы да барацьбы з немцамі.

Некалькі дзён таму Польскае радыё прэзентавала альбом з запісамі з першай часткі зборніка.

Дырэктар Архіва Польскага радыё Эльжбета Берусь-Тамашэўская патлумачыла, што другая частка калекцыі некалькі дзесяцігоддзяў пасля вайны захоўвалася ў сцяне адной з варшаўскіх віл, і цяпер спецыялісты прыступілі да надзвычай складанай працы, у першую чаргу па ачыстцы кружэлак.

У гэтых матэрыялах, верагодна, запісаны галасы людзей, якія адыгралі важнае значэнне ў абарончай вайне 1939 года.

ПР/юл