Беларуская Служба

Польскае радыё правядзе дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячай лякарні ў Кіеве

24.05.2022 15:02
Тэлефоны аўкцыён адбудзецца на хвалях Польскага радыё 26 траўня, ён прымеркаваны да Дня маці, які адзначаецца ў Польшчы акурат у гэты дзень.
Плакат «Аўкцыён для Украіны» Крыніца: Польскан радыё

Падчас аўкцыёну, які арганізуюць для дапамогі Нацыянальнай дзіцячай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве, можна будзе набыць упрыгожанні першай лэдзі Польшчы, футболку з аўтографам Роберт Левандоўскага і асабісты ружанец асабісты ружанец старшыні епіскапату Польшчы арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага.

Тэлефоны аўкцыён адбудзецца на хвалях Польскага радыё 26 траўня, ён прымеркаваны да Дня маці, які адзначаецца ў Польшчы акурат у гэты дзень.

«Перш за ўсё, нам патрэбен мір ва Украіне, а таксама лекі, сродкі і медычнае абсталяванне», – кажуць лекары з найбуйнейшай украінскай дзіцячай больніцы «Ахматдзет» у Кіеве. На працягу трох месяцаў вайны медыкі выратавалі жыцці больш за сотню цяжкапараненых дзяцей. Нават падчас наступу рускіх захопнікаў на Кіеў, калі ў больніцу траплялі аскепкі варожых ракет, лекары не спынялі сваёй працы і цяпер яны аперуюць дзяцей, якія сталі ахвярамі варварства агрэсара

Дабрачынны аўкцыён далёка не першая акцыя, зладжаная Польскім радыё на карысць Украіны. Напрыклад, 20 сакавіка грамадскі вяшчальнік сумесна з Нацыянальным цэнтрам культуры арганізаваў канцэрт «Салідарныя з Украінай». Адзіным голасам», сродкі ад якога былі накіраваны на дапамогу ўкраінцам.

iar/эж

Дзеці-ахвяры вайны- пастаянна трапляюць у дзіцячы шпіталь у Кіеве

20.05.2022 18:58
Зараз гэта ў асноўным дзеці з усходу Украіны.

У вёсцы Аляксандраўка на поўдні Украіны расійскія салдаты-педафілы гвалтавалі дзяцей

23.05.2022 19:47
Калі ў Бучы ўчыняліся ваенныя злачынствы сексуальнага характару ў дачыненні да жанчын і падлеткаў, то ў Аляксандраўцы ахвярамі сталі маленькія дзеці.