Беларуская Служба

Польскае радыё збірае сродкі для дзіцячай бальніцы ў Кіеве

26.05.2022 11:10
Аўкцыён у Першай праграме будзе працягвацца да 19.20 паводле польскага часу.
Польскае радыё збірае сродкі для дзіцячай бальніцы ў Кіеве Polskie Radio

У Першай праграме грамадскага Польскага радыё з 8.00 праходзіць аўкцыён на карысць Нацыянальнай дзіцячай бальніцы «Ахматдзет» у Кіеве. Падчас акцыі можна будзе набыць незвычайныя рэчы, падораныя, напрыклад, першай лэдзі Агатай Карнгаўзер-Дудай, а таксама вядомымі польскімі спартсменамі, артыстамі і духоўнымі асобамі.

Аўкцыён будзе працягвацца да 19.20 паводле польскага часу. Пачатковы кошт кожнага прадмету складае тысячу злотых.

Дабрачынны аўкцыён Першай праграмы далёка не першая акцыя, зладжаная Польскім радыё на карысць Украіны. Напрыклад, 20 сакавіка грамадскі вяшчальнік сумесна з Нацыянальным цэнтрам культуры арганізаваў канцэрт «Салідарныя з Украінай. Адзіным голасам», сродкі ад якога былі накіраваны на дапамогу ўкраінцам.

IAR/аз

Польскае радыё правядзе дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячай лякарні ў Кіеве

24.05.2022 15:02
Тэлефоны аўкцыён адбудзецца на хвалях Польскага радыё 26 траўня, ён прымеркаваны да Дня маці, які адзначаецца ў Польшчы акурат у гэты дзень.