Беларуская Служба

Пачалося вяшчанне адмысловай праграмы Польскага радыё на ўкраінскай мове

28.05.2022 13:32
Канал будзе паведамляць пра сітуацыю ва Украіне, што адбываецца на акупаванай расійскімі захопнікамі тэрыторыі, а таксама парады для ўкраінцаў у Польшчы.
Polskie Radio uruchomiło nadawanie swojego specjalnego programu w języku ukraińskim Polskie Radio dla Ukrainy w Przemyślu
Polskie Radio uruchomiło nadawanie swojego specjalnego programu w języku ukraińskim Polskie Radio dla Ukrainy w PrzemyśluPolskie Radio

Польскае радыё пачало вяшчанне адмысловай праграмы на ўкраінскай мове «Польскае радыё для Украіны» у Пшэмыслі – горадзе на паўднёвым усходзе Польшчы. Канал будзе паведамляць пра сітуацыю ва Украіне, што адбываецца на акупаванай расійскімі захопнікамі тэрыторыі, а таксама практычныя і неабходныя парады для ўкраінцаў, якія прыехалі ў Польшчу.

Польскае радыё для Украіны запрасіла да супрацы журналістаў Украінскага грамадскага радыё UKR1 і вяшчае спецыяльныя праграмы ўкраінскай секцыі Польскага радыё для замежжа. З пачатку траўня гэтая праграма Польскага радыё даступная ў Варшаве на частаце 100,6 FM.

Таксама Польскае радыё падтрымлівае ўкраінскіх артыстаў. Сумесна з Нацыянальным культурным цэнтрам Польскае радыё арганізавала канцэрт Салідарныя з Украінай «Адным голасам», прыбыткі ад якога былі накіраваны на дапамогу Украіне. 8 траўня адбыўся спецыяльны канцэрт «Маці для маці», падчас якога быў адкрыты збор сродкаў для Нацыянальнай дзіцячай бальніцы ў Кіеве.

У гэтую нядзелю 29 траўня а 19.00 у Канцэртнай студыі Польскага радыё ім. Вітольда Лютаслаўскага адбудзецца спецыяльны канцэрт у серыі «Самае прыгожае – дзецям».

PR/нг