На канец 2021 года выдаткі на выхаванне аднаго дзіцяці ў Польшчы (да васемнаццаці гадоў) складалі каля 265 000 злотых (амаль 58 тысяч еўра), ацаніў Цэнтр імя Адам Сміта. Паводле справаздачы «Выдаткі на выхаванне дзяцей 2022», на дваіх дзяцей польскія бацькі выдаткуюць у сярэднім 439 тысяч злотых (амаль 96 тысяч еўра).
Старшыня цэнтра Анджэй Садоўскі(Andrzej Sadowski) паведаміў, што польскія бацькі найбольш выдаткоўваюць на транспарт і сувязь (28 працэнтаў усіх выдаткаў), а таксама на харчаванне (26 працэнтаў) і жыллё (21 працэнт). У параўнанні з папярэднімі гадамі іх доля ў агульных выдатках павялічылася:
- Расце кошт транспарту, жылля і харчавання. Пасля месяцаў дыстанцыйнага навучання расце таксама кошт адукацыі. Дарэчы, бацькі пачынаюць эканоміць на адукацыі, у прыватнасці гаворка ідзе пра дадатковыя заняткі для дзяцей.
Анджэй Садоўскі нагадаў, што кошт выдаткаў на дзіця, распрацаваны аўтарамі справаздачы ў 2020 годзе, склаў 254 тысячы злотых (амаль 55,5 тысячы еўра). Падлікі інстытута паказваюць, што выдаткі на выхаванне дзяцей складаюць ад 15 да 30 працэнтаў бюджэту польскай сям’і. Зразумела яны адрозніваюцца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, іх узросту і ступені адукацыі.
IAR/аз