Беларуская Служба

Нацыянальны інстытут спадчыны святкуе сваё 60-годдзе

02.06.2022 08:52
Свой юбілей установа вырашыла адзначыць спецыяльнай выставай.
Narodowy Instytut Dziedzictwa obchodzi sześćdziesięciolecie istnienia
Narodowy Instytut Dziedzictwa obchodzi sześćdziesięciolecie istnieniaNarodowy Instytut Dziedzictwa, identyfikacja wizualna

Нацыянальны інстытут спадчыны, які займаецца дзейнасцю на карысць аховы помнікаў, матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, святкуе сваё 60-годдзе. Свой юбілей установа вырашыла адзначыць спецыяльнай выставай «Будучым пакаленням. 60 гадоў місіі Нацыянальнага інстытуту спадчыны», якая будзе паказаная ў 15 гарадах на тэрыторыі ўсёй краіны. Першая выстава, у Ольштыне, адчыняецца сёння, 2 чэрвеня.

-Спадзяемся, што юбілейная выстава наблізіць місію нашага Інстытуту і заахвоціць вас далучыцца да кампаній па ахове культурнай спадчыны, якія мы ладзім. Выстава будзе суправаджацца канферэнцыямі і дыскусіямі па важных пытаннях аховы помнікаў і культурнай спадчыны», – расказвае дырэктар інстытуту Катажына Залясіньска.

ав