Беларуская Служба

Прэм'ер Маравецкі: Трэба павялічыць пастаўкі зброі ва Украіну

18.06.2022 09:01
Кіраўнік польскага ўрада нагадаў што, сярод іншага, Украіна атрымала польскія самаходныя гаўбіцы «Краб».
Матэвуш Маравецкі PAP/Grzegorz Michałowski

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што кожны дзень на міжнароднай арэне змагаецца за павелічэнне паставак зброі ва Украіну. Палітык падкрэсліў, што пастаўленая ва Украіну тэхніка эфектыўна выкарыстоўваецца ў барацьбе з расійскім захопнікам, але яе надалей недастаткова для перамогі над ворагам:

- Кіеў нясе вялікія страты таму, што ў Расіі перавага ў артылерыі. Таму я штодзённа размаўляю з прэм’ерамі і прэзідэнтамі, каб павялічыць пастаўкі артылерыі ва Украіну. Гаворка ідзе, як пра стволавую і ракетную артылерыю. Цяпер іх ва Украіне мала, мала і яшчэ раз мала.

Матэвуш Маравецкі нагадаў, што, сярод іншага, Украіна атрымала польскія самаходныя гаўбіцы «Краб», якія, паводле ўкраінскага боку, дапамаглі стабілізаваць сітуацыю вакол Севяраданэцка. Украінская армія таксама атрымае амерыканскія ракетныя комплексы HIMARS.

IAR/аз

Польскія «Крабы» ва Украіне гатовыя да бою з рускімі акупантамі

09.06.2022 17:09
Запасы снарадаў адпаведнага калібру ўжо на 10% перавышаюць запасы снарадаў буйных калібраў савецкага тыпу, якія былі ва Украіне станам на 24 лютага.