Беларуская Служба

У Варшаве адкрываецца выстава расійскай ваеннай тэхнікі, знішчанай украінскімі жаўнерамі

27.06.2022 11:41
Яе арганізавалі ў гістарычным цэнтры польскай сталіцы – на Замкавай плошчы.
Замкавая плошчаPAP/Rafał Guz

На выставе прадстаўлены асноўны баявы танк расійскай арміі – Т72Б; 152-мм САУ «Мста-З»; узоры снарадаў рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган» і «Смерч».

Выстава называецца «За вашу і нашу свабоду». – З аднаго боку, мы паказваем зверствы, якія чыніць расійская армія ва Украіне, але з іншага боку, гераічную абарону ўзброеных сіл Украіны і наступствы гэтых баёў, гэта значыць знішчаную тэхніку, – гаварыў напярэдадні міністр канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

ав

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/F5DeIvCNgL0" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>

Украінскі Генштаб: Агрэсар нанёс ракетныя і паветраныя ўдары па ўсёй лініі фронту

27.06.2022 10:32
Генштаб Узброеных сіл Украіны паведамляе, што на Данбасе ідуць самыя жорсткія баі з расіянамі.