Беларуская Служба

Польскaе МЗС асуджае акты апаганьвання магілаў польскіх жаўнераў у Беларусі

01.07.2022 10:26
Польскi бок асуджае стварэнне мясцовымі ўладамі атмасферы згоды на такую практыку і антыпольскую кампанію, якую вядуць беларускія СМІ.
Польскае МЗС www.gov.pl

У сваёй заяве МЗС Польшчы выказвае вялікую занепакоенасць актамі апаганьвання месцаў польскай нацыянальнай памяці. Як паведамляе МЗС, такія акты фіксуюцца пераважна на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў спачынку польскіх жаўнераў, удзельнікаў народных паўстанняў і абаронцаў Гродна.

«Апошнім часам невядомыя злачынцы знішчылі польскія надмагіллі і памятныя помнікі ў Багданах, Бабровічах, Дындылішках, Іўі, Ашмянах, Ёдкевічах», – чытаем у заяве.

Польскае МЗС асуджае стварэнне мясцовымі ўладамі атмасферы згоды на такую практыку і антыпольскую кампанію, якую вядуць беларускія СМІ.

«Польшча рашуча патрабуе шанаваць магілы і памяць памерлых», – гаворыцца ў заяве польскага Міністэрства замежных спраў.

IAR /аз