Беларуская Служба

На польска-ўкраінская мяжы кіроўцы грузавікоў чакаюць па 50 гадзін

03.07.2022 14:13
Не меншая чарга і з украінскага боку.
ІлюстрацыяFree-Photos/pixabay.com/CC0

На польска-ўкраінскім памежным пераходзе ў Дарагуску грузавыя аўтамабілі чакаюць афармлення для перасячэння мяжы 50 гадзінаў. У чарзе стаіць 1100 аўтамабіляў. Чарга – 25 кіламетраў.
Не меншая чарга і з украінскага боку, там чакаюць 820 грузавікоў, разліковы час афармлення – 36 гадзін.

Паводле звестак мытнікаў, на памежным пераходзе ў Зосіне чакае група з больш чым сотні кіроўцаў транзітных аўтамабіляў. Гэта кіроўцы, якія да 30 чэрвеня маглі ўвозіць легкавыя аўтамабілі з тэрыторыі Еўрасаюза на льготных умовах без выплаты мытных плацяжоў. Гэтыя законы змяніліся ва Украіне 1 ліпеня.

ав