Віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Глінскі заявіў, што галоўная задача Ukrainian Freedom Orchestra – разбудзіць заходнія эліты і дастукацца да іх сумлення.
Перад канцэртам аркестра ў Варшаве Пётр Глінскі падкрэсліў, неабходнасць аказання ваеннай дапамогі нашаму ўсходняму суседу:
- Прызвычаіцца гэта блізка да стаць абыякавым, гэта вядзе да злога. На жаль, мы назіраем, у прыватнасці гэта тычыцца заходніх элітаў, што яны хацелі б звыкнуцца з гэтай сітуацыяй, з ваеннымі злачынствамі, забіваннем дзяцей і мірнага насельніцтва. На такое мы не даем нашай згоды. А ў першым шэрагу не згодных, мусяць стаяць людзі культуры.
Канцэрт, які адкрывае міжнародны тур Ukrainian Freedom Orchestra, адбудзецца а 19-й гадзіне (польскага часу) ў Вялікім тэатры ў Варшаве. Трансляцыя канцэрту ў эфіру 2 праграмы Польскага радыё а 19-й.
У знак салідарнасці з ахвярамі вайны ва Украіне па ініцыятыве Метраполітэн-опера ў Нью-Ёрку і польскага Вялікага тэатра быў створаны Ukrainian Freedom Orchestra. Ён складаецца з больш чым 70 інструменталістаў з Украіны, якія звязаны з Кіеўскай нацыянальнай операй, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Украіны і Львоўскай філармоніяй.
Аркестр выступае пад кіраўніцтвам канадскага дырыжора ўкраінскага паходжання Кэры-Лін Уілсан. Падчас тура аркестр выступіць у 12 гарадах і 13 канцэртных залах. Міжнародны тур працягнецца 25 дзён, музыкі сыграюць у тым ліку ў Лондане, Берліне, Амстэрдаме, Гамбургу, Дубліне, Нью-Ёрку і Вашынгтоне.
IAR/яс