Беларуская Служба

У праграме TVP Info паказалі ліст Дональда Туска Уладзіміру Пуціну ў 2008 годзе

22.09.2022 10:58
Былы прэм’ер-міністар пісаў пра ўмацаванне атмасферы паразумення і даверу паміж польскімі і расійскімі дзяржаўнымі цэнтрамі прыняцця рашэнняў.
Аўдыё

У праграме тэлебачання TVP Info паказалі ліст Дональда Туска Уладзіміру Пуціну ў 2008 годзе. У ім былы прэм'ер-міністр пісаў прэзідэнту Расіі пра ўмацаванне польска-расійскіх стасункаў і пра энергетычную супрацу.

Ліст быў прадстаўлены ў праграме «Паехалі» Міхала Рахоня. Дакумент датаваны 5 чэрвеня 2008 года. Былы прэм’ер-міністар напісаў прэзідэнту Пуціну пра ўмацаванне атмасферы паразумення і даверу паміж польскімі і расійскімі дзяржаўнымі цэнтрамі прыняцця рашэнняў. Ён таксама запэўніў, што Польшча імкнецца актыўна ўдзельнічаць у энергетычным дыялогу ЕС і Расіі. «Мы лічым, што ў гэтай далікатнай сферы варта пазбягаць рашэнняў, якія ствараюць уражанне, што яны накіраваныя супраць каго-небудзь», – гаворыцца ў лісце. У дакуменце было таксама афіцыйнае запрашэнне Уладзіміра Пуціна ў Польшчу.

Журналісты TVP Info таксама раскрылі змест аналізу, падрыхтаванага МЗС Польшчы ў 2008 годзе да візіту тагачаснага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага ў Маскву. У дакуменце прадстаўлены прынцыпы новай «філасофіі польска-расійскіх адносін».

У ім гаворыцца пра супрацу Расіі з Захадам у энергетычнай сферы, і аўтары дакументу ўбачылі магчымасць кампрамісу ў гэтай галіне. У аналізе таксама згадваецца роля Уладзіміра Пуціна ў гісторыі Расіі. «Мы высока цэнім ролю Уладзіміра Пуціна на сучасным этапе развіцця Расіі. Мы ўсведамляем вялікую адказнасць, якую ён узяў на сябе. Мы хочам быць перакананымі, што ён мае намер чэрпаць з мадэрнізацыйнага і дэмакратычнага патэнцыялу расійскага народу, і належным чынам накіраваць узаемазалежнасці паміж дэмакратыяй і вяршэнствам закона і дысцыплінай», – напісана ў дакуменце.

IAR PR/нг