Мурал падрыхтавала Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. На ім можна пабачыць, між іншым: «Габрэйку з апельсінамі» Аляксандра Герымскага, «Негрыцянку» Ганны Білінскай ці «За фартэпіяна» Яцэка Мальчэўскага. Акрамя жывапісу тут прадстаўлены таксама скульптура, графіка, дэкаратыўна-прыкладное і заалагічныя экспанаты.
Міністэрства культуры запусціла дадатак, які дазваляе ўбачыць чарговыя вернутыя творы мастацтва і даведацца пра іх гісторыю.
Кампанія мае на мэце пашырэнне ведаў пра ваенныя страты Польшчы і рэстытуцыю страчаных культурных каштоўнасцяў. За апошнія гады ў польскія калекцыі вярнулася больш за 600 музейных прадметаў. Зараз у 15 краінах свету знаходзяцца 130 спраў аб рэстытуцыі. Паводле пасляваенных падлікаў, у выніку Другой сусветнай вайны Польшча страціла больш за 516 тысяч твораў мастацтва.
Мурал можна паглядзець да 4 снежня.
ав